Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанскія ўлады незадаволеныя замірэньнем з ЕТА


Афіцыйныя ўлады Краіны Баскаў лічаць сёньняшнюю заяву сэпаратысцкай групоўкі ETA "абсалютна недастатковай", паколькі групоўка не адмовілася ад гвалтоўных дзеяньняў і не абвясьціла аб самароспуску.

Раней сёньня прадстаўнікі басконскіх сэпаратыстаў абвясьцілі ў відэазвароце аб замірэньні з афіцыйным Мадрыдам. У заяве, аднак, ня быў азначаны тэрмін замірэньня і не гаварылася аб намеры скласьці зброю.

Басконскі міністар унутраных спраў Радольфа Арэс дадаў, што ў звароце "не ўтрымліваецца тое, што пераважная большасьць басконскага грамадзтва патрабуе ад ЕТА - цалкам адмовіцца ад тэрарыстычных дзеяньняў."
XS
SM
MD
LG