Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палестынцы скрытыкавалі іранскі ўрад


Прэсавы сакратар прэзыдэнта Палестынскай Аўтаноміі Махмуда Абаса скрытыкаваў выказваньні іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінежада, які сказаў, што ізраільска-палестынскія перамовы "асуджаныя на правал."

Паводле яго слоў Ахмадзінежад, "які не прадстаўляе іранскі народ, які сфальсыфікаваў вынікі выбараў і скраў уладу - ня мае права выказвацца адносна Палестыны, яе прэзыдэнта, ці яе прадстаўнікоў."

У чацьвер Абас правёў у Вашынгтоне перамовы з прэм'ер міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. Гэта былі першыя беспасярэднія перамовы паміх бакамі за амаль 2 гады.
XS
SM
MD
LG