Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тбілісі: акцыя супраць прыезду Гарбачова


У грузінскай сталіцы прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду ў краіну былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Арганізатар мітынгу, вядомы грузінскі палітык Натар Натадзэ заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што "Гарбачоў нясе адказнасьць за забойства мірных людзей у Тбілісі падчас дэманстрацыі 9 красавіка 1989 году".

4 красавіка 1989 году ў Тбілісі пачаўся бестэрміновы мітынг з патрабаваньнем незалежнасьці Грузіі. У ноч на 9 красавіка войскі МУС СССР правялі апэрацыю па "выштурхоўваньні" дэманстрантаў з плошчы. Пры гэтым 18 чалавек задыхнуліся ў цісканіне. Адзін чалавек быў застрэлены.

Цягам некалькіх гадзін пасьля разгону дэманстрацыі ў лякарні Тбілісі паступіў 251 чалавек, зь іх 183 былі шпіталізаваныя. Сярод савецкіх вайскоўцаў, якія разганялі мітынг, па розных зьвестках, раненьні атрымалі ад 69 да 152 чалавек.

Гэтымі днямі Міхаіл Гарбачоў, у кампаніі Кандалізы Райс, Уільяма Пэры і іншых знаных былых палітыкаў вандруе на круізным ляйнэры, які зрабіў сёньня прыпынак у Батумі. Былы прэзыдэнт СССР сказаў, што і не зьбіраўся пакідаць цеплаход цягам яго стаянкі ў грузінскім порце.
XS
SM
MD
LG