Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канстытуцыйны рэфэрэндум у Малдове


Грамадзяне Малдовы галасуюць сёньня на канстытуцыйным рэфэрэндуме аб увядзеньні ў краіне беспасярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў. Кіроўная пра-эўрапейская кааліцыя ініцыявала гэтую папраўку ў канстытуцыю, пасьля таго, як парлямэнт на працягу году так і ня здолеў дамовіцца з апазыцыйнымі камуністамі аб выбары новага кіраўніка краіны. Чакаецца, што сёньня выбарцы ўхваляць прапанаваную зьмену.

Апошні прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін сышоў у адстаўку летась. У выніку была заблякаваная заканадаўчая дзейнасьць парлямэнту, паколькі новыя законы набываюць прававую моц толькі з подпісам прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG