Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

6 мільёнаў падатковых памылак у Брытаніі.


Амаль 6 мільёнаў брытанцаў атрымаюць паведамленьні, што яны заплацілі няправільную колькасьць падаткаў. Пра гэта ў суботу паведаміла брытанская падатковая служба.

Прыкладна 1.4 мільёна брытанцаў недаплацілі свае падаткі на агульную суму каля 2 мільярдаў фунтаў. Яшчэ каля 4.3 мільёна чалавек заплацілі больш, чым трэба, на агульную суму прыкладна 1.8 мільярда фунтаў, у сярэднім 418 фунтаў на чалавека.

Паводле падатковай службы, памылкі найчасьцей узьнікалі там, дзе працадаўцы выкарысталі няправільны падатковы код, альбо калі чалавек працаваў адразу ў некалькіх месцах.
XS
SM
MD
LG