Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 вайскоўцаў загінулі на базе ў Дагестане


Пяцёра вайскоўцаў загінулі і каля 40 былі параненыя ў выніку нападу на вайсковую базу ў Дагестане.

Паводле расейскіх уладаў, напад на базу адбыўся каля гадзіны ночы па мясцовым часе. Аўтамабіль "Жыгулі", начынены выбухоўкай, прабіў браму і заехаў на тэрыторыю базы, дзе ў намётах месьціліся вайскоўцы.

Пазьней, аўтамабіль сьледчай групы, якая выехала на месца здарэньня, падарваўся на калядарожнай міне, але пра ахвяры гэтага выбуху не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG