Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабароньніцы пагражае сьмерць


У Іране завяршыўся судовы працэс у справе праваабароньніцы і журналісткі Шывы Назар-Ахары, якой пагражае сьмяротнае пакараньне.

Сярод выстаўленых ёй абвінавачаньняў – антыўрадавая прапаганда, парушэньне грамадзкага парадку і злачынствы супраць ісламу. Мяркуючы з словаў адваката падсуднай, у яго ёсьць падставы разьлічваць на мякчэйшы прысуд.

26-гадовая праваабароньніца была ўпершыню арыштаваная неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Іране ў чэрвені 2009 году, перамогу на якіх Махмуда Ахмадзінэжада спрабавалі аспрэчыць прыхільнікі апазыцыі.
XS
SM
MD
LG