Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эль-Барадэй вінаваціць урад


Былы кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мухамад Эль-Барадэй абвінаваціў урад Эгіпту ў арганізацыі кампаніі цкаваньня ягонай сям’і ў мэдыях, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней ва ўрадавай газэце быў апублікаваны артыкул, у якім Эль-Барадэя назвалі атэістам і паведамілі, што ягоная дачка, якая жыве ў Лёндане, выйшла замуж не за мусульманіна.

Пасьля вяртаньня на бацькаўшчыну былы кіраўнік МАГАТЭ лічыцца патэнцыйным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта краіны.
XS
SM
MD
LG