Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: акцыі супраць дэпартацыі


У 135 гарадох Францыі дзясяткі тысяч людзей узялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць дэпартацыі з краіны цыганоў – грамадзянаў краін Усходняй Эўропы. Дэманстрацыі былі арганізаваныя праваабарончымі групамі, сіламі левай апазыцыі і шэрагам прафсаюзаў.

Найбольшая акцыя прайшла ў цэнтры Парыжу – у ёй удзельнічалі, згодна з ацэнкамі паліцыі, 12 тысяч чалавек. Удзельнікі несьлі плякаты:
”Не – нялюдзкай палітыцы Сарказі”.

Пікеты ў падтрымку цыганоў прайшлі каля францускіх амбасадаў у Лёндане, Мадрыдзе, Брусэлі і іншых эўрапейскіх сталіцах.

З пачатку году з Францыі былі высланыя больш за восем тысяч цыганоў – у асноўным грамадзяне Румыніі і Баўгарыі. У адпаведнасьці з законамі Эўрапейскага Зьвязу, першыя 3 месяцы яны могуць знаходзіцца ў Францыі бязь віду на жыхарства і афіцыйнай працы. Затым – падлягаюць дэпартацыі.
XS
SM
MD
LG