Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ствараюць раду для перамоваў з талібамі


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай аб’явіў пра стварэньне рады для перамоваў аб замірэньні з рухам “Талібан”. У заяве апарату прэзыдэнта гаворыцца, што ў склад Найвышэйшай рады міру ўвойдуць вайсковыя лідэры і ўплывовыя дзеячы “Талібану”.

Стварэньне рады ўхваліла ў чэрвені так званая “джырга міру” – агульнанацыянальны сход аўганскіх старэйшынаў, рэлігійных дзеячоў і палітыкаў.
XS
SM
MD
LG