Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Блэра кідалі яйкамі і чаравікамі


Дублінскія пацыфісты закідалі экс-прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра, які прыбыў на прэзэнтацыю ўласных мэмуараў, яйкамі, плястыкавымі бутэлькамі і чаравікамі. Як падае ВВС, былы прэм'ер не пацярпеў. Падчас акцыі актывісты антываеннага руху выкрыквалі лёзунгі і абвінавачвалі Блэра ў вядзеньні незаконнай вайны ў Іраку.

У сваёй кнізе экс-прэм'ер настойвае на тым, што рашэньне аб удзеле ў ірацкай кампаніі было правільнае, хаця пры гэтым прызнаецца, што не чакаў такіх “кашмарных” наступстваў пасьля зьвяржэньня Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG