Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інтэрфакс-Захад» з спасылкай на пракуратуру Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці паведамляе, што цела журналіста Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі.

Пракурор Дзяржынскага раёна Сяргей Каўрыга паведаміў сёньня журналісту агенцтва:

«Празь некалькі гадзінаў будзе гатовае заключэньне пра прычыны сьмерці Алега Бябеніна, цела якога знайшлі ў пятлі ў яго на лецішчы ў Дзяржынскім раёне».

«Я вяртаюся з агляду месца здарэньня, перадсьмяротнай запіскі знойдзена не было», дадаў ён.

Паводле слоў пракурора, цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG