Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Стэпанакерце паведамілі пра ўзброены інцыдэнт у Карабаху


Улады самаабвешчанага Нагорнага Карабаху паведамілі пра ўзброены інцыдэнт на мяжы з Азэрбайджанам. Паводле інфармацыі нагорна-карабаскага Міністэрства абароны, армянскія вайскоўцы прадухілілі спробу пранікненьня групы вайскоўцаў з Азэрбайджану на тэрыторыю Нагорнага Карабаху. Таксама паведамляецца пра гібель аднаго азэрбайджанскага салдата.

У Баку, дзе ў пятніцу пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту абмяркоўваліся на ўзроўні прэзыдэнтаў Азэрбайджану Ільхама Аліева і Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, пакуль не пацьвердзілі факту інцыдэнту. Звычайна азэрбайджанскі і армянскі бакі паведамляюць супярэчлівыя зьвесткі адносна таго, што адбываецца ў гэтым рэгіёне.
XS
SM
MD
LG