Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіну і Расею наведае намесьнік дзяржсакратара ЗША


Намесьнік дзяржсакратара ЗША Ўільям Бэрнз 7-10 верасьня наведае Ўкраіну і Расею, каб абмеркаваць асноўныя пытаньні стасункаў ЗША з гэтымі краінамі.

Паводле паведамленьня амэрыканскага дзярждэпартамэнту, падчас візыту ва Ўкраіну намесьнік кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі “правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду і няўрадавых арганізацыяў для таго, каб ацаніць магчымасьці ўмацаваньня двухбаковага стратэгічнага партнэрства”.

“Мэтай паездкі ў Расею стане абмеркаваньне двухбаковых дачыненьняў і міжнароднага парадку дня, а таксама будучыя праекты ў рамках расейска-амэрыканскай прэзыдэнцкай камісіі”, – гаворыцца ў тэксьце паведамленьня.
XS
SM
MD
LG