Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Дагестане паранены міністар па нацыянальнай палітыцы


У Махачкале ўчынены замах на міністра па нацыянальнай палітыцы, інфармацыі і замежных сувязях Дагестану Бекмурзу Бекмурзаева. Як паведамілі ў праваахоўчых органах рэспублікі, быў падарваны аўтамабіль чыноўніка. Паводле папярэдніх дадзеных, параненыя міністар і яго ахоўнік шпіталізаваныя, кіроўца машыны загінуў.

Гэта ўжо трэці замах на кіраўнікоў міністэрства па нацыянальнай палітыцы ў Дагестане. У 2003 і 2005 гадах у выніку тэрактаў у рэспубліцы загінулі два папярэднікі Бекмурзаева – Магамэд-Саліх Гуса і Загір Арухаў.
XS
SM
MD
LG