Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МЗС Паўднёвай Карэі падаў у адстаўку з-за скандалу


Паўднёвакарэйскі міністар замежных справаў Ю Мун Хван падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачаньнямі ў пратэкцыі сваёй дачкі. Адстаўка ўжо прынятая кіраўніком дзяржавы Лі Мэн Бакам.

Дачка кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Паўднёвай Карэі, якая супрацоўнічала зь міністэрствам з 2006 да 2009 году, была нядаўна прынятая на працу ў МЗС у якасьці штатнага супрацоўніка. 31 жніўня яна мела падпісаць кантракт. Грамадзкасьць абвінаваціла Ю Мун Хвана ў тым, што менавіта ён дапамог дачцэ ў працаўладкаваньні. У сувязі з кампаніяй крытыкі міністрава дачка адмовілася ад падпісаньня кантракту.
XS
SM
MD
LG