Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 4-5 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ВОБЛАЧНА…


…але з праясьненьнямі. Тэмпэратура: 8-15 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

4 верасьня


У Музэі народнай архітэктуры і побыту фольк-фэст «Камяніца». Хэдлайнэрамі мерапрыемства будуць этна-трыё «Троіца» і гурт «Палац».

У Пастаўскім доме рамёстваў у 16.30 адбудзецца адкрыцьцё мастацкай выставы «Гульня фарбамі» Алеся Квяткоўскага.

5 верасьня


У клюбе «Лісіная нара» ў Менску вечарына брэтонскай традыцыйнай музыкі і танцаў.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


4 верасьня


У Францыі пратэст супраць прапановаў прэзыдэнта Нікаля Сарказі прыняць больш жорсткія захады ў змаганьні са злачыннасьцю, уключаючы дэпартацыю асобаў ромскай нацыянальнасьці.

5 верасьня

У Малдове рэфэрэндум аб усенародным выбары кіраўніка дзяржавы.

4-5 верасьня

У штаце Нью-Джэрсі адбудзецца 29-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. З прычыны канфлікту паміж арганізатарамі сустрэчы, мерапрыемства адбудзецца ў двух розных месцах: Беларуска-Амэрыканскім грамадзкім цэнтры ў Саўт-Рывэры ды ў гатэлі Хаят у горадзе Нью-Брансвік.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


4 верасьня

У 1936 ў Крынках на Беласточчыне нарадзіўся беларускі пісьменьнік Сакрат Яновіч.

У 1970 сацыяліст Сальвадор Альендэ быў абраны прэзыдэнтам Чылі.

У 1998 была заснаваная кампанія «Google».

5 верасьня

У 1919 загінуў культавы пэрсанаж савецкай ідэалёгіі і пралетарскага фальклёру Васіль Іванавіч Чапаеў. Чырвоны камандзір не даплыў да процілеглага берагу ракі Ўрал, бо дагнала яго варожая куля.

У 1946 нарадзіўся Фрэдзі Мэркюры, вакаліст і лідэр гурту «Queen» (пам. 1991).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


5 верасьня

Дзень нацыянальнага пісьменства і друку ў Беларусі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Аляксей Янукевіч — новы старшыня Партыі БНФ.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


«Канцэрт — гэта не жывое выкананьне нашага албому. Гэта тэатральны спэктакль».

«Я ня буду рок-зоркай. Я буду легендай».

Фрэдзі Мэркюры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG