Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск, бадай, адзіная з эўрапейскіх сталіц, у якой няма ніводнага сэкс-шопу. Ажно сорамна становіцца за родны горад. Між тым, цалкам відавочна, што патрэба ў гэткіх крамах ня меншая, чым у аптэках, і адназначна большая, чым у помніках Пушкіну. Прадукцыя, якую прапануюць крамы такога кшталту, умацоўвае сям’ю, спрыяе захаваньню сэксуальнага здароўя, дапамагае запабегнуць небясьпечных для грамадзтва псыхічных і фізычных адхіленьняў і – што, відаць, самае важнае – абуджае фантазію і ўзбагачае сьвет нашых адчуваньняў…

Прыкладна так, трошкі блюзьнерачы, але па вялікім рахунку абсалютна сур’ёзна я выказаўся неяк у сваім блогу, а потым і ў “адмысловай” інтэрнэт-суполцы raspusta_by. Некаторыя абазнаныя чытачы адразу ж уступіліся за гонар сталіцы і запярэчылі: ёсьць у Менску сэкс-шопы, ёсьць! Называліся замаскаваны пад сэканд-хэнд пакойчык недзе на Экспабеле, ды яшчэ закуточак на Ждановічах, ды яшчэ недалёка ад інстытуту культуры быў сэкс-шоп, але не пасьпеў адкрыцца, як яго зачынілі. І гэта ня

Не пасьпеў адкрыцца
лічачы пары-тройкі віртуальных крамаў, якія забясьпечваюць ананімнасьць пакупкі і дастаўку тавару на дом – стоячы ў перадпакоі, галодны малады кур’ер папросіць расьпісацца і будзе доўга ўключаць замоўлены прыбор, блытаючыся ў кнопках і анатамічных тэрмінах (потым высьветліцца, што батарэйкі ў камплект не ўваходзяць).

Так гэта ці не, але сапраўднае інтым-крамы, дзе ўсё можна было б памацаць і панюхаць і якая годна прэзэнтавала б сэкс-індустрыю на фоне іншых індустрый: трактарабудаўнічай, віна-гарэлачнай і піянэрагадоўчай, за гады незалежнасьці ў Менску так і не зьявілася. На маёй памяці было некалькі спробаў наблізіць такім чынам Менск да заходніх гарадзкіх стандартаў, але кожны раз мясцоваму сэкс-шопу ўдавалася праіснаваць усяго некалькі месяцаў. Такое адчуваньне, што ўлады (ад якіх, у выніку, залежыць лёс любой прыватнай крамы) вядуць зь менчукамі тонкую сэксуальную гульню, любоўна дражнячы іх, то падпускаючы бліжэй, то аддаляючы ад магчымасьці мець нармалёвую інтым-краму. Любы сэксапатоляг скажа, што такая гульня ў дражнілкі, безумоўна, добрая для прэлюдыі, але павінна некалі скончыцца паўнавартасным сэксам.

Ашыль Дэвэрыя (1800-1857), Малыя нявінныя гулі.

Асартымэнт такое (ды і любое крамы) мусіць зацьвердзіць выканкамаўскі чыноўнік, якому почасту здаецца, што, даючы дазвол на продаж нявіннага вібратара, ён санкцыянуе пабудову дзевяціпавярховага бардэля побач зь сярэдняй школай. А сам гэты чыноўнік – не абавязкова такі просты, якім здаецца ў прыёмныя гадзіны: ня выключана, што кожную ноч ён бачыць салодкія сны пра тое, як эякулюе на папярэдне зьвязаную і ўкрыжаваную загадчыцу аддзелу моладзі. Даволі нявінная, калі разабрацца, мара, пры ўмове ўзаемнай згоды, ва ўсялякім выпадку нічога супрацьнатуральнага. Ды толькі немагчымасьць яе спраўдзіць ці хаця б чымсьці кампэнсаваць робіць чыноўніка злоснай, панылай істотай, якая схільная забараніць усё, што
Эякулюе на загадчыцу аддзела моладзі
слабейшае за яе, і якая хто ведае да чаго можа дайсьці ў пошуках рэалізацыі сваіх патаемных жаданьняў – да згвалтаваньня, забойства, калецтва, розумапамрачэньня… Сэкс-шопу зь лялькамі для патрэбаў дадзенага індывіда паблізу няма.

Недалёка ад нашага чыноўніка адышла і грамадзкасьць. Чамусьці пад ёй маюцца на ўвазе які-небудзь бацюшка Агамэмнан, ці суседка Міліца Ільлінішна, ці загадчыца РАНА, ці вэтэраны, але ніяк не патэнцыяльныя пакупнікі сэкс-тавараў. Дый хіба не магла б знайсьці ў сэкс-шопе нешта на свой густ і гэтая кампанія? Анальныя шарыкі для Агамэмнана, шматфункцыянальны вібратар для Міліцы Ільлінішны, бізун і шыкоўныя лакіраваныя кайданкі для загадчыцы, якаснае нямецкае порна – калі не для вэтэранаў, дык для іх унукаў.

А ці трэба нам яно, запытаецца Міліца Ільлінішна, астыўшы? (сытуацыя амаль нерэальная, людзі яе загартоўкі – неверагодныя hot things і так проста не астываюць).

Адсутнасьць сапраўдных сэкс-шопаў – прыкмета несвабоды. Несвабоды ня толькі сэксуальнай, але і асабістай, палітычнай, эканамічнай, культурнай, якой заўгодна. Чалавек, пазбаўлены права выбару, падобны да зьняволенага – колькі б ён ні крычаў пра тое, што ўсім задаволены. Словы пра ўмацаваньне сям’і і сэксуальнае здароўе былі сказаныя ня проста так. Замест змрочнай, нэўратычнай і банальнай, а часам папросту вымушанай сужэнскай здрады – расквечаныя яркімі эмоцыямі мастурбацыйныя радасьці, гарантаваная гігіена заміж выкарыстаньня ў якасьці сэксуальных цацак непрыдатных для гэтага прадметаў, душэўная раўнавага дзякуючы выкіду энэргіі і задаволеньню самых далікатных жаданьняў, накіроўваньне
Мастурбацыйныя радасьці
сэксуальнай агрэсіі ў бясьпечнае рэчышча, адноўлены шал даўно згаслых пачуцьцяў, абуджэньне фантазіі, шырэйшая гама эмоцый, патэнцыял для творчасьці, прыемнае (і карыснае) спазнаньне сябе ды іншых, адкрыцьцё сваіх прыхаваных магчымасьцяў, шчыльнейшае збліжэньне з тымі, каго кахаеш. У гарадах, дзе можна зь лёгкасьцю адшукаць сэкс-шоп, жыць бясьпечней і весялей, бо там менш крывадушнікаў, кожны трэці зь якіх хварэе на нейкую сэксуальную манію, там наогул ніхто не зацыкліваецца на сэксе, бо ён успрымаецца як нешта натуральнае, а ня як таропкі грэх пад коўдраю дабрадзейнасьці.

Толькі свабодны чалавек наведае сэкс-шоп без пачуцьця віны, старанна прышчаплянага яму чыноўнікамі, Міліцамі і айцамі Агамэмнамі. Напэўна, нездарма першаадкрывальніцай у гэтай галіне была нямецкая лётчыца Бэата Узэ. Яшчэ ў дзяцінстве яна марыла лятаць і нават аднойчы, прачытаўшы гісторыю пра Ікара, змайстравала сабе крылы ды пырхнула з даху бацькоўскага дома – і цудам засталася жывая. Неба вабіла Бэатэ як сымбаль свабоды. У маладосьці яна атрымала лётчыцкую ліцэнзію, ваявала ў складзе Люфтвафэ, а ў 1962 годзе адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп – у Фленсбургу, стаўшы адным з тых першых камянёў, якія вырвала з бруку і шпурнула ў твар замерламу ў місіянэрскай позе грамадзтву вялікая сэксуальная рэвалюцыя. Спачатку яе краму спрабавалі зачыніць, а саму Бэатэ абвінавачвалі ў амаральнасьці, падрыве асноваў грамадзтва і разбэшчваньні моладзі. Але часы даўно зьмяніліся, перад сьмерцю яна атрымала дзяржаўны ордэн, крыж “За заслугі”.

Заслугі Бэатэ былі, па сутнасьці, у тым, што яна пасьпяхова і не здаючыся працягвала сваю “амаральную” дзейнасьць па “падрыве асноваў і разбэшчваньні”. Часы зьмяніліся, грамадзтва здолела прызнаць, што яно мае сэкс і што яно хоча мець добры сэкс – мужны ўчынак. Сэкс-шоп стаў гэткім жа звыклым атрыбутам гораду, як кіёск або сьветлафор – але ня ў Менску.

Вядома ж, тыя прылады, якія прапануе асартымэнт нармальнага сэкс-шопу, ніколі не заменяць жывога чалавека – а такія страхі даволі распаўсюджаныя, чалавецтва ўсё глыбей грузьне ў віртуальным сьвеце, на паверхні толькі і засталіся, што полавыя органы і кончыкі пальцаў. Гадоў дзесяць таму я напісаў для часопісу “Всемирная литература” рэцэнзію на раман
Савецкі робат Аглая
польскага аўтара Ежы Сасноўскага “Апокрыф Аглаі”. У кнізе распавядалася пра польскага піяніста, які бяз памяці закахаўся ў дзяўчыну па імені Ліля… Відавочна, што іх нічога ня зьвязвала так моцна, як сэкс, сэкс безаглядны, амаль няспынны, піяніст кінуў дзеля сэксу зь Ліляю ўсё, кар’еру, бацькоў, мары, пляны; урэшце высьветлілася, што Ліля – ні што іншае, як робат Аглая, якім кіруюць на адлегласьці, праз жанчын-апэратараў, савецкія спэцслужбы – іх мэтаю было высьветліць ступень псыхафізычнай залежнасьці чалавека ад сэксуальных імпульсаў.

Henry Gray (1825–1861). Anatomy of the Human Body. Vertical section of bladder, penis, and urethra.

Можа быць, усё наадварот, можа, тавары, што прадаюцца ў сэкс-шопах, – гэта матэрыял для стварэньня кожнаму з нас сваёй уласнай Аглаі, якая з часам цалкам заменіць чалавеку жывыя стасункі з жывымі людзьмі, якая зробіць чалавека лянівым стварэньнем, напаўэлоем, напаўморлакам, якое будзе баяцца кантакту з сабе падобнымі і шукаць ва ўсім лёгкага і бясьпечнага эрзацу? Ня ведаю – у мяне, калі я ўваходжу ў прыцемкі інтым-шопу, такога адчуваньня няма. Бо я ведаю, што прыйшоў у краму, а ня ў храм.

Такія крамы “клубнічнага” накірунку – не раскоша і не легкадумнасьць. Ня трэба думаць, што нікога не хвалюе, у якіх кварталах яны знаходзяцца. Гамбург у гэтым сэнсе – узорны горад, большасьць сэкс-шопаў тут сканцэнтраваная паблізу ад порту, у раёне Санкт-Паўлі, на сусьветнавядомай вуліцы Рэпэрбан, гэтым праспэкце Граху, гэтай Алеі Поўнай Свабоды, гэтай авэню Забаваў і Гульлівага Настрою. Ня хочаш – не глядзі, а захочаш – завітвай! Іншыя ўстановы такога кшталту ёсьць адно каля вакзалу – чамусьці ў большасьці наведаных мной гарадоў піп- і стрып-шоў, а таксама інтым-шопы туляцца да вакзалаў. У большасьці, але ня ў горадзе-героі М.

Калі ўлада раптам пераменіцца і на слупах будуць вісець балёнікі іншых колераў, непазьбежна паўстане пытаньне, куды дзяваць шматлікія новапаўсталыя менскія сэкс-шопы. Здаецца, ня трэба сьпяшацца пераймяноўваць сталічныя вуліцы – можна пакінуць некалькі з самымі сэксуальнымі назвамі, на якія такі багаты родны Менск: Галадзеда, Мясьнікова, Амбулаторная, Лажынская, Наклонная, Вясёлкавая, 1-ы, 2-і Сыліконавыя завулкі і завулак Казарменны, Чайлыткі, Энэргетычная, Ногіна, Румянцава… Чым ня назвы для менскіх рэпэрбанаў?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG