Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане ў выніку тэракту загінулі 53 чалавекі


Мясцовыя ўлады удакладнілі колькасьць ахвяраў тэракту, які адбыўся ў пакістанскім горадзе Квета, на паўднёвым захадзе краіны. Паводле паліцыі, у выніку магутнага выбуху загінулі 53 чалавекі, больш як 200 параненыя.

Ахвярамі выбуху, які зьдзейсьніў сьмяротнік, былі ўдзельнікі шэсьця мусульманаў—шыітаў, якія штогод ў апошнюю пятніцу Рамадану ладзіць акцыю ў знак салідарнасьці з палестынцамі і супраць кантролю Ізраіля над Ярусалімам.

Выбух у Квеце – ўжо другі буйны тэракт у Пакістане за апошнія тры дні. У сераду ў пакістанскім горадзе Лахор ахвярамі выбуху былі 35 чалавек, каля трохсот былі параненыя.
XS
SM
MD
LG