Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы


Алег Бебенін

Алег Бебенін

Як паведамляе сайт «Хартыя-97», сёньня цела Алега Бябеніна было знойдзена на ягоным лецішчы пад Менскам. Бябенін быў заснавальнікам і кіраўніком сайту «Хартыя-97».

Як стала вядома «Свабодзе», Бябенін быў знойдзены ў 17:30.

На месцы здрэньня працуе міліцэйскія экспэрты.

На лецішчы ўжо знаходзіцца Андрэй Саньнікаў ды іншыя паплечнікі Бябеніна. Пакуль, аднак, ніхто ня можа нічога паведаміць пра абставіны сьмерці Бябеніна. Прэсавы сакратар менскай гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі сказаў, што яму нічога не вядома пра гэта здарэньне.

Ален Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў журфак БДУ. У 1990-х гадах працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара незалежнай беларускай газэты «Имя». Ад 1998 году быў заснавальнікам і кіраўніком сайту «Хартыі-97». У Бябеніна засталіся жонка і двое дзяцей.

Міліцыянт адбірае транспарант у Алега Бябеніна на акцыі ў падтрымку палітвязьняў 3 ліпеня 1998 году.


Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказалі спачуваньні сваякам і паплечнікам Алега Бебеніна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG