Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетаньяху: “Сапраўдны мір будзе дасягнуты шляхам узаемных саступак”.


Прэм’ер-міністар Ізраіля Беньямін Нетаньяху заявіў пасьля перамоў з лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам:

“Разам мы можам прывесьці нашыя народы да гістарычнай будучыні, у якім будзе пакладзены канец ўзаемным прэтэнзіям і канфліктам. Канешне, гэта будзе няпроста. Сапраўдны мір, працяглы мір – будзе дасягнуты толькі шляхам узаемных і хваравітых саступак з абодвух бакоў”, -- сказаў Нетаньяху.

На сустрэчы ў Вашынгтоне ізраільскі і палестынскі лідэры дамовіліся працягнуць перамовы 14 і 15 верасьня на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG