Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самагубца падарваў бомбу ў пакістанскай мячэці


Прынамсі пяць чалавек загінулі і яшчэ некалькі былі параненыя выбухам бомбы ў мячэці на паўночным захадзе Пакістану. Мячэць у горадзе Мардан належыць шыітам, якія складаюць меншасьць у Пакістане.

Паводле паліцыі, нападнік спрабаваў прайсьці ў мячэць і падарваў бомбу, калі яго затрымала ахова.

Раней на гэтым тыдні ад самагубчага выбуху на шыіцкай цырымоніі ў горадзе Лагор на ўсходзе Пакістану загінулі 25 чалавек.
XS
SM
MD
LG