Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (ІFFHS) апублікавала найноўшы рэйтынг наймацнейшых клюбаў сьвету. Паводле гэтага рэйтынгу, барысаўскі БАТЭ падняўся на 5 пазыцый і цяпер займае 47-е месца, паведамляе сайт belmy.by.

Супернікаў БАТЭ ў групе Е Лігі Эўропы ІFFHS паставіла на ніжэйшыя месцы. Кіеўскае "Дынама" займае 60-ю пазыцыю рэйтынгу, "Шэрыф" з Тыраспалю — 101-ю, галяндзкі "Алькмаар" — 119-ю.

Першыя пяць футбольных камандаў рэйтынгу такія: FC Internazionale Milano Italia, FC Barcelona Espana, FC Bayern Munchen Deutschland, Chelsea FC London England, Liverpool FC England.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG