Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай пазычыць Украіне $950 мільёнаў


Кітай дасьць Украіне пазыку 950 мільёнаў даляраў на пабудову чыгункі паміж Кіевам і аэрапортам Барыспаль каля украінскай сталіцы.

Паводле кітайскага штодзёньніка "Жэмінь Жыбао", прэзыдэнт Ўкраіны Віктар Януковіч, які прыехаў у Кітай у чацьвер з афіцыйным візытам, ужо падпісаў дамову аб крэдыце.
XS
SM
MD
LG