Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў жорстка адрэагаваў на заяву А. Лукашэнкі аб тым, што інцыдэнт з амбасадай РФ у Менску на руку расейскаму боку.

Кіраўнік МЗС Расеі назваў блюзьнерскай заяву аб тым, што да інцыдэнту ў амбасадзе РФ у Менску, на тэрыторыю якога былі кінутыя бутэлькі "з кактэйлем Молатава", мог быць датычным расейскі бок.

"Я не хачу камэнтаваць гэтыя блюзьнерскія заявы",-- сказаў Лаўроў, адказваючы на пытаньне Інтэрфакса ў пятніцу ў Баку.

Па словах міністра, ён "чуў з паведамленьняў СМІ аб тым, што ўжо ёсьць нібыта нейкі "сьлед ", ёсьць падазраваныя". "Дачакаемся вынікаў расьсьледаваньня. Думаю, яны стануць лепшым адказам", -- адзначыў ён.

Увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю, пашкодзіўшы аўтамабіль. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

1 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праваахоўныя органы дбайна адпрацуюць вэрсію магчымай датычнасьці расейскага боку да інцыдэнту:

"Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG