Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАГАТЭ заклікаў Ізраіль падпісаць дамову аб нераспаўсюдзе


Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў пытаньнях атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкія Амана заклікаў Ізраіль далучыцца да дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.

Як гаворыцца ў сёньняшняй справаздачы МАГАТЭ, Амана зрабіў гэтую прапанову ў мінулым месяцы, калі наведваў Ізраіль і сустракаўся з кіраўніцтвам гэтай краіны. Ізраіль захоўвае ў сакрэце сваю ядзерную праграму, якую суседнія краіны лічаць пагрозай.

Чакаецца, што пытаньне аб ізраільскай ядзернай праграме будзе разглядацца на паседжаньнях МАГАТЭ ў Вене ў гэтым месяцы.
XS
SM
MD
LG