Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у паліцэйскім пастарунку ў Таджыкістане


Прынамсі адзін чалавек загінуў і каля 20 былі параненыя ад выбуху бомбы тэрарыстам-самагубцам на поўначы Таджыкістану. Паводле таджыцкіх уладаў, машына, начыненая выбухоўкай, уехала ў паліцэйскі пастарунак у горадзе Худжанд, другім найвялікшым горадзе краіны.

Напад адбыўся праз дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Таджыкістану Імамалі Рахмон звольніў усё кіраўніцтва службаў бясьпекі краіны пасьля масавых уцёкаў з турмы людзей, абвінавачаных у антыдзяржаўнай змове.
XS
SM
MD
LG