Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія ўвяла ўласныя санкцыі супраць Ірану


Кабінэт міністраў Японіі ў пятніцу зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Ірану.

Дадатковыя захады ўключаюць больш жорсткае назіраньне за фінансавымі апэрацыямі і замарожваньне рахункаў асобаў, якія зьвязаныя зь іранскай ядзернай праграмай. Новыя санкцыі закрануць болей за сотню групаў і прыватных асобаў.

Месяц таму Японія ўжо зацьвердзіла пакет абмежавальных захадаў у дачыненьні да Ірану у рамках санкцыяў Рады бясьпекі ААН, якія былі ўведзеныя за адмову Тэгерану супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю ў пытаньні сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG