Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хваля новых пажараў у Расеі


У Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцях Расеі ў чацьвер імкліва распаўсюдзіліся новыя прыродныя пажары, паведамляе Міністэрства надзвычайных становішчаў РФ. Два чалавекі загінулі, некалькі дзясяткаў атрымалі апёкі рознай ступені. Пажары перакінуліся на 15 населеных пунктаў, згарэла каля 400 дамоў.

Для барацьбы з пажарамі ўлады накіравалі да месца загараньня спэцыяльную авіяцыйную тэхніку.

Адначасова буйны пажар разгарэўся каля Тальяці.
XS
SM
MD
LG