Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 верасьня


Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009

Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА


...але пакуль цёпла: +15, дождж.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


3-4 верасьня пройдзе Міжнародны фэст пад адкрытым небам «Аксамітны сэзон 2010». У праграме выступы гуртоў з Аўстрыі, Украіны, Нямеччыны і Беларусі, на дзьвюх сцэнах пройдзе фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!». Парк «Крутагор'е», 18 км ад Менску.

У межах ХІІ фэстывалю анімацыйных фільмаў прэзэнтацыя польскай анімацыі. Магілёў, кінатэатр «Радзіма».

Лявон Вольскi & Ko ў клюбе “Графіці”, Менск.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Гасьцявы матч адборачнага раўнду чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Беларусі. Францыя, Парыж.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1953 – Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС.

У 1996 годзе ЗША нанесьлі ракетны ўдар па Іраку (апэрацыя «Бура ў пустыні»).

3 верасьня 2004 году – быў разьвязаны тэракт у Беслане (Паўночная Асэтыя). У выніку штурму школы загінула больш як 300 людзей, 186 зь якіх – дзеці.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У 1927 годзе нарадзіўся пісьменьнік Алесь Адамовіч, у дзень нараджэньня якога звычайна ўручае штогадовыя прэміі ягонага імя Беларускі ПЭН-цэнтар. Сёлета, аднак, як і апошнія некалькі гадоў, прэміі ўручацца ня будуць.

МІНУС 365:


Г.-Ё.Шміт: Прасоўваньне радыкальных палітычных пераменаў не ўваходзяць у наш мандат.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Беларусь – Вандэя перабудовы»

Алесь Адамовіч
XS
SM
MD
LG