Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы паміж Г.Карзаем і Р.Гэйтсам


У Кабуле прайшлі перамовы прэзыдэнта Аўганістана Гаміда Карзая з міністрам абароны ЗША Робэртам Гэйтсам. Абмяркоўваліся не толькі пытаньні барацьбы з баявікамі, але і памеры карупцыі ў краіне. Міністр абароны ЗША заявіў, што з карупцыяй, якая падрывае давер міжнароднай супольнасьці да аўганскіх ўладаў, павінны змагацца самі аўганцы.

Напярэдадні сустрэчы з Гэйтсам Карзай выступіў з заявай, у якой абвінаваціў міжнародныя сілы ў Аўганістане ў гібелі 10 мірных жыхароў на поўначы краіны. Ён падкрэсьліў, што самалёт НАТО нанёс удар па трох аўтамабілях, у якіх знаходзіліся ўдзельнікі парлямэнцкай перадвыбарнай кампаніі. Камандаваньне НАТО заявіла, што расьсьледуе здарэньне.
XS
SM
MD
LG