Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы адкрыўся тыдзень беларускай мовы


Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Воршы.

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Воршы.

Аршанскіх школьнікаў запрашаюць на імпрэзы словамі Францішка Багушэвіча «Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлi!»

У праграме тыдня беларускай мовы — кніжныя выставы ў бібліятэках, літаратурныя гасьцёўні, сустрэчы зь літаратарамі і «музэйныя ўрокі».

Сёньня ў музэі Ўладзімера Караткевіча прайшла прэзэнтацыя выставы «Я прыйшоў для Вас», дзе экспануюцца матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэя Якуба Коласа.

Госьці, якія прыехалі зь Менску на адкрыцьцё, разам з супрацоўнікамі Музэйнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны ўсклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Славуты пісьменьнік нарадзіўся ў Воршы 25 лістапада 1930 году.


XS
SM
MD
LG