Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касачоў абвінаваціў Лукашэнку ў інсынуацыях


Канстанцін Касачоў

Канстанцін Касачоў

Старшыня камітэту Дзярждумы Расеі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў назваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы «расейскі сьлед» у нападзе на амбасаду РФ ў Менску «не адпаведнай статусу кіраўніка дзяржавы».

«Я гэтыя заявы пакідаю на сумленьні спадара Лукашэнкі. Я лічу няслушным рабіць якія б то ні было заявы на такім узроўні, пакуль да гэтага няма ніякіх падставаў. Займацца інсынуацыямі, развагамі пра тое, што магло б адбыцца, дапушчальна і на ўзроўні палітыкаў, і дзеячаў іншых сфэраў, уключаючы журналістаў, але ніяк не на ўзроўні першых асоб дзяржавы», — заявіў ён «Інтэрфаксу».

Паводле словаў Касачова, «апошнім часам вельмі шмат было несправядлівага сказана ў адрас Расеі з боку Лукашэнкі, і пакуль расейскае кіраўніцтва не дапускае таго, каб гэтыя выказваньні нейкім чынам уплывалі на зьмястоўны бок расейска-беларускіх адносін».

Расейскія ўлады Касачоў заклікаў не паддавацца на «гэтую правакацыю», а беларускія — забясьпечыць не камэнтаваньне, а вычарпальнае расьсьледаваньне інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG