Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Каліна” жоўтая” як адказ на “Хроснага бацьку”


Відэасюжэт «Скандал у рускім сэгмэнце інтэрнэту» пра вандроўку расейскага прэм’ера Уладзімера Пуціна на аўтамабілі па трасе «Амур», паказаны 1 верасьня па тэлеканале «АНТ», шмат хто ў Беларусі палічыў адказам на фільмы «Хросны бацька» пра Аляксандра Лукашэнку, якія раней паказаў расейскі тэлеканал «НТВ».

Дзякуючы велагонкам, жоўты колер прынята лічыць колерам лідэра. Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін, відаць, менавіта з гэтай прычыны абраў для падарожжа па новай фэдэральнай аўтатрасе «Амур» аўтамабіль «Лада «Каліна» жоўтага колеру. Але не абышлося бяз хітрыкаў. На ўсялякі выпадак у эскорце прэм’ера жоўтых «Калін» было ажно тры, у тым ліку адна на аўтапагрузчыку. Гэта зьнялі на відэа мясцовыя жыхары і выклалі стужку ў інтэрнэт. 1 верасьня на падставе гэтага відэа тэлеканал «АНТ» паказаў сюжэт журналіста Аляксея Міхальчанкі. Пра Пуціна там сказана, што ён «пазіраваў перад тэлекамэрамі» ды што яго «падчас паездкі суправаджала амаль сотня спэцаўтамабіляў, прычым ніводнага айчыннага». Заканчваўся сюжэт словамі, якія любы з удзельнікаў падзеі, у тым ліку і Уладзімер Пуцін, можа прыняць на свой рахунак: «Чатыры дні працы крамлёўскіх піяршчыкаў і журналістаў з бюджэтам тэлевізійнага фільма пайшлі сабаку пад хвост. Да двух вядомых расейскіх бедаў дадалася трэцяя, што падсумоўвае, — дурні на дарозе».

Журналіст «АНТ» Аляксей Міхальчанка, якому я пазваніў на мабільны, ня лічыць гэта абразай менавіта Пуціна, а свой сюжэт — чыёйсьці замовай у адказ на фільмы «Хросны бацька». Інтэрвію Алесь Міхальчанка даваць адмовіўся, спаслаўшыся на кантракт. У межах прыватнай размовы журналіст дадаў, што сам ня езьдзіў па трасе Чыта-Хабараўск, але шмат езьдзіў па іншых расейскіх дарогах і ведае, што гэта такое.

Чужое дабро. ОНТ: “Пляны Пуціна пад хвост”
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:28 0:00


Расейскі журналіст Андрэй Фралоў, які цяпер жыве ў Менску, родам якраз з Забайкальля. Гэта там праходзіць новая аўтатраса «Амур», якую будавалі дзясяткі гадоў. Вось якой дарога была раней, паводле Андрэя Фралова.

«Пачалі будаваць гэтую дарогу па Чыцінскай вобласьці яшчэ ў 70-я гады і будавалі кавалкамі. Можна было, прыкладам, паехаць у тайгу і трапіць на добрую асфальтаваную трасу, праехаць па ёй і зноў трапіць у тайгу, і тады вяртацца».

Пазьней кавалкі дарогі злучылі, але доўгі час яна не была цалкам заасфальтаваная — адлежвалася, як кажуць адмыслоўцы, паколькі шмат дзе дарога праходзіць праз участкі вечнай мерзлаты, распавёў Андрэй Фралоў. Цяпер трасу «Амур» цалкам заасфальтавалі, аднак вакол дарогі зусім не разьвітая інфраструктура. Журналіст кажа, што гэта з-за аб’ектыўных прычын, а што да пэрспэктываў дарогі, то яны добрыя:

«Трэба будзе яшчэ не адзін год, каб усё там абсталяваць, каб зьявіліся стаянкі, гатэлі, запраўкі. Цяжкасьці зьвязаныя найперш зь вельмі суровымі прыроднымі ўмовамі і з тым, што там жыве мала людзей — лічаныя населеныя пункты».
Атакай на Лукашэнку кіруе Пуцін, гэта зразумела, што запраўляе там ён, а зусім не Мядзьведзеў.


Палітоляг Віталь Сяліцкі мяркуе, што беларуская афіцыйная прапаганда будзе і далей шукаць любую магчымасьць, каб паказаць расейскія недахопы і зьвязаць гэта зь дзейнасьцю цяперашніх кіраўнікоў Расеі, Дзьмітрыя Мядзьведзева, а найперш Уладзімера Пуціна.

«Атакай на Лукашэнку кіруе Пуцін, гэта зразумела, што запраўляе там ён, а зусім не Мядзьведзеў. І таму зразумела, што зь беларускага боку гэта будзе вось у такой форме. Тым больш, у Пуціна насамрэч ня самы лепшы палітычны сэзон, правал з тымі ж пажарамі. Вось і ёсьць за што зачапіцца».

Паводле Віталя Сяліцкага, на кожнага новага «Хроснага бацьку» афіцыйны Менск падрыхтуе свой прапагандысцкі адказ, і наколькі ён будзе аб’ектыўным магчыма прадказаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG