Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачатак навучальнага году без сталоўкі й клясаў


Будынку магілёўскай гіназіі №3 няма й двух дзясяткаў гадоў.

Будынку магілёўскай гіназіі №3 няма й двух дзясяткаў гадоў.

На частцы будынка трэцяй магілёўскай гімназіі зьявіліся трэшчыны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, расколіны былі выяўленыя яшчэ тыдзень таму. Афіцыйныя ж крыніцы агучылі гэта толькі сёньня — каб не азмрочваць пачатак навучальнага году.

Вядома, што пашпарт гатоўнасьці школы да прыёму дзяцей ужо падпісаны. Да яго падпісаньня пашкоджаньняў не было, запэўніваюць афіцыйныя крыніцы. Аддзел адукацыі і
Ці пагражаюць расколіны будынку, высьветліць праверка.
адміністрацыя навучальнай установы вырашылі закрыць пашкоджанае крыло школы. У ім знаходзіцца сталоўка, спартовая заля й навучальныя аўдыторыі. Сталавацца вучні гімназіі будуць у суседняй школе. Без памяшканьняў засталіся чацьвёртыя клясы гімназіі.

Ці пагражаюць расколіны будынку, высьветліць праверка. Яна пачне сваю працу ад панядзелка.

Трэцяя гімназія ў Магілёве — найстарэйшая. Ёй больш за сто гадоў. Яна лічыцца адной зь лепшых гарадзкіх навучальных устаноў. У старым будынку гімназіі, дзе колісь вучыўся савецкі палярнік Ота Шмідт, клясаў няма — у ім гандлёвы цэнтар. Будынку, дзе выяўленыя пашкоджаньні, няма й двух дзясяткаў гадоў.
XS
SM
MD
LG