Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай вінаваціць міжнародныя сілы


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай усклаў на міжнародныя сілы адказнасьць за гібель 10 цывільных асобаў у выніку авіяўдару ў правінцыі Такар на поўначы краіны.

У заяве Карзая падкрэсьліваецца, што самалёт НАТО нанёс удар па трох аўтамабілях, у якіх знаходзіліся ўдзельнікі парлямэнцкай перадвыбарнай кампаніі. Камандаваньне НАТО тым часам заявіла, што расьсьледуе здарэньне.

Карзай выступіў з заяваю перад сустрэчаю зь міністрам абароны ЗША Робэртам Гейтсам і ачольнікам войскаў кааліцыі генэралам Дэйвідам Пэтрэўсам.
XS
SM
MD
LG