Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка — гэта ня ўчорашні дзень, а заўчорашні”


Апытаньне «Свабоды»: «Як бы Вы ахарактарызавалі цяперашнія ўзаемадачыненьні паміж Аляксандрам Лукашэнкам з аднаго боку і Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Ўладзімерам Пуціным — з другога?». Адказвалі мінакі на магілёўскіх вуліцах.


Спадар: «Ненармальныя, вядома. Сябраваць трэба, бо няма больш з кім сябраваць. Уся анамалія ідзе ад Лукашэнкі. Ён вечна шукае прычыны там. Неяк трэба больш ляяльна ставіцца да таго ж Пуціна, Мядзьведзева. Яны ж усё ж гаспадары жыцьця. У іх страшэнныя прыродныя рэсурсы».

Спадар: «Напружаныя. Чым яны скончацца, уявіць надзвычай цяжка, аднак ня дужа добрая сытуацыя. Ёсьць тут віна й з боку Расеі, але, можа быць, і большая з боку Беларусі. Мы ўсе памятаем, з чаго пачыналася, так бы мовіць, кар’ера прэзыдэнта Лукашэнка — за саюз з Расеяй. А да чаго прыйшлі?».

Спадар: «Ненармальныя, адназначна. Вось з саюзам ніяк ня могуць вырашыць. Рознагалосьсі нейкія на гэты конт. Паслухаеш з таго боку — яны вінавацяць Лукашэнку, паслухаеш Лукашэнку — ён вінаваціць Мядзьведзева й урад. Незразумелыя іх адносіны».

Спадар: «Канфліктныя. Цяпер прыйшлі мэнэджэры зусім іншага кшталту. Вось і ўсё. Гэтыя людзі думаюць інакш. Лукашэнка — гэта ня ўчорашні дзень, а заўчорашні. Адсюль усе праблемы. Гэтыя людзі размаўляюць на розных мовах, таму не разумеюць адно аднаго».

Юначка: «Можа быць, для іх яны й нармальныя, такія адносіны. Яны кожны на сябе нагаворваюць. Іншым разам добрае, іншым — ня дужа».

Карэспандэнт: «А за такія адносіны нам сорамна?»
Лукашэнка робіць усё, каб неяк зьмякчыць сытуацыю, але Мядзьведзеў на гэта ня дужа ідзе.


Юначка: «Напэўна сорамна. Але ня мы ж за іх адказваем. Мы ж ня можам за Лукашэнку адказваць. Ён сам павінен за сябе адказваць».

Спадар: «Па-суседзку, як ува ўсіх суседзяў. Гэта розныя людзі, нават да генэтычнага ўзроўню, маё меркаваньне. Справа ня ў тым, на якой мове яны размаўляюць, а менавіта хто дзе нарадзіўся, на каго вучыўся».

Спадар: «Канфліктныя, канечне. Чаму? Ня ведаем, чаму. Два такія таварышы. Абодва яны, відаць, вінаватыя».

Юнак: «Ненармальныя. Як яны, расейцы, паступілі з намі з газам — не па-брацку. Лукашэнка робіць усё, каб неяк зьмякчыць сытуацыю, але Мядзьведзеў на гэта ня дужа ідзе. Усё гэта непрадказальна дужа».

Юнак: «Незразумелыя адносіны, чэсна скажу. Адзін аднаго проста не разумеюць, і такі канфлікт атрымліваецца. Пастаянна вылазіць усё гэта. То Лукашэнка нешта зрабіў, або зь Мядзьведзевым нейкія „непаняткі“. Я так разумею, народу гэта ня дужа трэба».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG