Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі трох падазраваных у выкраданьні і згвалтаваньні грамадзянкі Беларусі, паведамляе Naviny.by са спасылкай на "РИА Новости".

Паводле інфармацыі крыніцы, 31 жніўня на Валгаградзкім праспэкце каля дома № 46 гэтыя людзі, пагражаючы фізычнай расправай, выкралі 30-гадовую беспрацоўную грамадзянку Беларусі, адвезьлі ў кватэру аднаго з затрыманых, дзе на працягу сутак гвалтавалі. Жанчына здолела вызваліцца і зьвярнулася ў міліцыю. У Маскве на вуліцы Грайваронаўскай былі затрыманыя два беспрацоўныя масквічы, якія падазраюцца ў згвалтаваньні жанчыны.

"Яна заявіла, што да яе выкраданьня і згвалтаваньня датычныя пяць чалавек, сярод якіх могуць быць супрацоўнікі міліцыі", – сказаў суразмоўца агенцтва, падкрэсьліўшы, што гэтая інфармацыя зараз старанна правяраецца.

Па дадзеных Life News, апэратыўнікі якія прыбылі ў кватэру, знайшлі там 4 чалавек. Па словах пацярпелага, зь яе зьдзекаваліся 5 чалавек. Устаноўлена, што адзін з зламысьнікаў схаваўся да прыезду апэратыўнікаў. трое з затрыманых – былыя міліцыянты, яны за тры дні да затрыманьня былі звольненыя з УУС на Маскоўскім мэтрапалітэне. Узбуджаная крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG