Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гейтс вядзе перамовы ў Аўганістане


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс прыляцеў сёньня зь візытам у Аўганістан. Галава Пэнтагону сустрэнецца з аўганскім прэзыдэнтам Хамідам Карзаем і ачольнікам войскаў НАТО ў Аўганістане генэралам Дэйвідам Пэтрэўсам.

Сярод тэмаў сустрэч – змаганьне з талібамі і прадухіленьне ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў ходзе апэрацыяў міжнародных сілаў.

Таксама сёньня аўганскія ўлады паведамілі пра загубу ў выніку авіяўдару ў правінцыі Такар дзесяці ўдзельнікаў парлямэнцкай перадвыбарнай кампаніі. Камандаваньне НАТО заявіла, што расьсьледуе інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG