Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША выказалі Расеі занепакоенасьць


Злучаныя Штаты выказалі заклапочанасьць жорсткім разгонам нядаўніх акцыяў расейскай апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе свабоду сходаў. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што амэрыканскі бок занепакоены дзеяньнямі расейскіх уладаў, “якія абмяжоўваюць прастору грамадзянскай супольнасьці”.

Пры разгоне мітынгаў апазыцыі ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе 31 жніўня былі затрыманыя дзясяткі людзей. Іх абвінавацілі ў парушэньнях правілаў правядзеньня масавых акцыяў і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
XS
SM
MD
LG