Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два амэрыканцы загінулі ў Аўганістане


Два вайскоўцы ЗША загінулі за мінулыя суткі ў Аўганістане. Як паведаміла камандаваньне сілаў НАТО, адзін салдат быў забіты на поўдні, а другі на ўсходзе краіны ў выніку нападаў ваеўнікоў.

Сёлета Злучаныя Штаты страцілі ў Аўганістане ўжо 326 чалавек забітымі. За ўвесь мінулы год амэрыканскія страты ў гэтай краіне склалі 317 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG