Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк выдзеліць Пакістану мільярд даляраў


Сусьветны банк вырашыў у сераду павялічыць аб'ём дапамогі Пакістану з 900 мільёнаў даляраў да аднаго мільярда.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Сусьветнага банку Робэрт Зэлік па выніках сустрэчы зь міністрам фінансаў Пакістану Хафрызам Шэйхам.

Тым часам афіцыйны Ісламабад паведамляе, што сёлетнія катастрафічныя паводкі прычынілі шкоду на 43 мільярды даляраў. Пацярпела больш за 17 мільёнаў чалавек, загінула больш за 1600.
XS
SM
MD
LG