Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: паліцыя забіла "зялёнага" актывіста-нападніка


У ЗША паліцыя застрэліла нападніка, які захапіў закладнікаў у будынку тэлеканалу "Дыскавэры". Тром закладнікам удалося ўцячы без пашкоджаньняў. Паліцыя сьцьвярджае, што ліквідацыя адбылася пасьля шматгадзінных спробаў дамовіцца з захопнікам.

У сераду ўвечары ўзброены пісталетам амэрыканец Джэймз Лі захапіў закладнікаў у офісе тэлеканалу "Дыскавэры" ў горадзе Сылвэр Спрынгз (штат Мэрылэнд) – непадалёку ад сталіцы ЗША.

Лі тлумачыў свой напад абурэньнем праграмаю каналу і закідаў супрацоўнікам рэдакцыі, што яны робяць недастаткова для вырашэньня глябальных праблемаў навакольнага асяродзьдзя.

Раней паліцыя затрымлівала Лі за несанкцыянаваны пікет перад будынкам згаданага тэлеканалу.
XS
SM
MD
LG