Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азаранка страціла прытомнасьць на корце


10-я ракетка сьвету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка страціла прытомнасьць на тэнісным корце ў часе матчу другога раўнду адзіночнага разраду Адкрытага чэмпіянату ЗША. Азаранку вывезьлі з корту на інвалідным крэсьле і накіравалі ў шпіталь, дзе ёй паставілі дыягназ "лёгкае страсеньне мозгу".

Пазьней на сайце беларускай тэнісісткі зьявілася паведамленьне, зь якога вынікае, што яна атрымала траўму ў выніку падзеньня падчас разьмінкі перад матчам. Гульню спартоўка пачала з адчуваньнем млосьці і кружэньня галавы. Тэмпэратура на корце ў Нью-Ёрку, дзе праходзіў матч, сягала 32 градусаў.

На момант спыненьня гульні аргентынская тэнісістка Джызэла Дулька перамагала зь лікам 5:1. Азаранка выбыла з турніру.

У 2007 годзе беларуская пара Вікторыя Азаранка і Максім Мірны занялі першае месца ў парным разрадзе Адкрытага чэмпіянату ЗША.
XS
SM
MD
LG