Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...і парывісты вецер. Халадэча: 8-13 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Выстава графікі Ігара Сухарукава "Акварэль. Гарадзкi пэйзаж" у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне ізраільцяне і палестынцы праводзяць перамовы аб усталяваньні міру.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч едзе з чатырохдзённым візытам у Кітай.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў зь візытам у Азэрбайджане.

Прэзыдэнт Турцыі Абдула Гюль у Босьніі і Герцэгавіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1945 быў падпісаны акт аб поўнай капітуляцыі Японіі, які закончыў ІІ сусьветную вайну.

У 1945 кіраўнік віетнамскіх камуністаў Хо Шы Мін абвясьціў незалежнасьць Віетнама.

У 1955 нарадзіўся Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны.

У 1973 памёр брытанскі пісьменьнік Джон Рональд Руэл Толкін (нар. 1892), аўтар сусьветна вядомага трохтомнага раману "Валадар пярсьцёнкаў" (1954-1955).

У 1998 памёр Мікола Гайдук, беларускі журналіст і краязнаўца зь Беласточчыны (нар. 1933).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень зьяўленьня Крышны.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "У Гдыні зьявілася вуліца Янкі Брыля".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я павінен нешта сказаць пра мноства тэорый і здагадак, якія я пачуў пра матывы і сэнс гэтай гісторыі. Асноўным матывам было жаданьне апавядальніка паспрабаваць напісаць па-сапраўднаму доўгую гісторыю, здольную надоўга захапіць увагу чытачоў, пацешыць іх, прынесьці задавальненьне або натхніць", — Джон Рональд Руэл Толкін, з прадмовы да "Валадара пярсьцёнкаў".
XS
SM
MD
LG