Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі лічыць заслужанай крытыку, якую ён выказаў на адрас ураду і ня бачыць перашкодаў для таго, каб хто-небудзь з чальцоў яго ўраду балятаваўся ў прэзыдэнты.

"Сёньня кажуць, што ўрад разгоняць, урад у адстаўку, і што ўсе, хто ва ўрадзе, пойдуць у прэзыдэнты. Што тычыцца прэзыдэнцтва – сардэчна запрашаем. Любы грамадзянін Беларусі, чалец урада, можа ісьці зьбіраць подпісы і балятавацца ў прэзыдэнты. Ніхто нікому не забараняе, гэта той час, калі гэта можна рабіць адкрыта " – перадае словы А. Лукашэнкі
Калі гэты ўрад дакажа сваю здольнасьць, няхай працуе хоць да сьмерці. Не да пэнсіі, а да сьмерці.
Інтэрфакс.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што крытыкуючы ўрад, ён не зьбіраецца "ні перад кім лісьлівіць: ні перад урадам, ні перад сілавымі структурамі". "Я павінен выконваць свае паўнамоцтвы, а не піярыць і замазваць нейкія праблемы, у тым ліку перад выбарамі. Перад выбарамі трэба напружвацца і бегчы яшчэ хутчэй, чым учора", – сказаў прэзыдэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, "нават я чую, калі гэты ўрад дакажа сваю здольнасьць, няхай працуе хоць да сьмерці. Не да пэнсіі, а да сьмерці".

Але, падкрэсьліў А.Лукашэнка, "патрэбны вынік. Ня будзе выніку, мне такі ўрад не патрэбны". "І ня трэба ў гэтым бачыць, што я хачу зьняць з сябе адказнасьць і таму крытыкую ўрад. Я ніколі з сябе адказнасьці не здымаў", – сказаў кіраўнік дзяржавы. "Ва ўсім, што дрэннага адбываецца ў краіне, вінаваты я, я не стаўлю мэты зьняць зь сябе адказнасьць. Я за ўсё адказваю, народ
Калі пасьля выбараў народ мяне пакіне прэзыдэнтам, тады я буду... прымушаць рабіць народ тое, што трэба.
павінен зараз зь мяне спытацца. Ужо калі пасьля выбараў народ мяне пакіне прэзыдэнтам, і я захачу гэтага, то тады я буду пытацца і з чальцоў ураду, і прымушаць рабіць народ тое, што трэба", – заявіў А.Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG