Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
1 верасьня быў зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў, якія ўтрымліваюць актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ.

З раніцы зьнік зьмест афіцыйнага сайту Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ pbpf.org, а таксама вэб-сайту “Беларускіх ведамасьцяў” і сайту, прысьвечаны Курапатам. Некранутым застаўся зьмест вэб-сайту “Беларуская салідарнасьць”.

“Прычыны мне невядомыя – пракамэнтаваў у інтэрвію Радыё Свабода лідэр Кансэрватыўна-Хрусьціянскай партыі – БНФ Зянон Пазьняк. – DDoS-атакі былі і раней. Але цяпер нешта сур’ёзнае, зьнішчаны зьмест сайтаў”.


Пра іншыя выпадкі кібэратакаў на незалежныя сайты можна пачытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG