Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Атрымаў унівэрсітэцкі дыплём — і пайшоў на кірмаш гандляваць торбамі…”


Як бы Вы ацанілі ўзровень беларускай адукацыі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадарыня: «Ды ніхто нікуды ня можа пасьля школы паступіць і нават вучыцца ня могуць без рэпетытараў — вось такая адукацыя».

Спадарыня: «Большасьць маладых настаўнікаў уцякаюць са школы таму, што няма ніякай павагі да настаўніка. Узровень заробку недастатковы для сёньняшняга жыцьця. Павялічылася колькасьць гадзінаў на выкладаньне замежнай мовы, але ўсё адно дзеці будуць выходзіць са школы і замежнай мовы ведаць ня будуць — сыстэма такая. У нас у грамадзтве няма павагі да ведаў, з адукаванага чалавека часта кпяць, нібы ён з іншай зоркі ўпаў. Трэба падымаць прэстыж адукацыі, каб гэта было нешта элітнае, а ня тое, што атрымаў дыплём ва ўнівэрсітэце і пайшоў на кірмаш гандляваць торбамі».

Спадар: «Думаю, што яшчэ больш-менш узровень трымаецца ў профільных гімназіях, а звычайныя школы папросту пушчаныя на самацёк».

Дзяўчына: «Я лічу, што ўзровень адукацыі рэзка адрозьніваецца ў сельскай мясцовасьці ад гарадзкіх школаў. У маёй вясковай школе часта здаралася, што настаўніка матэматыкі мог замяняць географ, альбо яшчэ нехта. І вось потым пры паступленьні патрэбныя рэпетытары, бацькоўскія грошы і іншае…».

Дзяўчына: «Я б сказала, што ня ўсе настаўнікі аддаюцца сваёй працы, як гэта мае быць. Для некаторых гэта проста прыйсьці, правесьці ўрок і пайсьці…».

Спадарыня: «Справа ў тым, што ў настаўнікаў нізкія заробкі і няма чаго чакаць ад іх аддачы…».

Спадарыня: «Настаўнікі ня ўмеюць зацікавіць сучасных дзяцей. Матэрыяльная база школаў ужо падцягваецца пад тое, каб можна было атрымаць адукацыю, але настаўнікі… стаяць на месцы».


XS
SM
MD
LG