Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы зьбіраюць кнігі для дзетдамоў


Стартавала новая кампанія «Маладога фронту» «Беларускую кнігу — дзецям».

Маладафронтаўцы раней ужо праводзілі аналягічную акцыю па зборы кніжак на беларускай мове для дзіцячых дамоў. Цяпер яны вырашылі зрабіць яе традыцыйнай.

Сёлета апазыцыйныя актывісты мяркуюць на калядныя сьвяты перадаць беларускія кніжкі ў дзіцячыя дамы, што знаходзяцца ў маленькіх гарадах і мястэчках.

Асноўная мэта кампаніі — даць магчымасьць школьнікам вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусьветнай мастацкай літаратуры, з набыткамі айчыннай і замежнай культуры па кніжках, напісаных па-беларуску.

Пра ход кампаніі можна даведацца на сайце belkniha.org.


XS
SM
MD
LG