Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сярэднім 84% дарослых людзей на сьвеце лічаць, што рэлігія адыгрывае важную ролю ў іхнім штодзённым жыцьці.

Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага сусьветнай сацыялягічнай службай "Гэлап" у 2009 годзе ў 114 краінах сьвету. Як у папярэдніх гадах, сацыёлягі "Гэлапа" апыталі па прыблізна 1000 чалавек у кожнай краіне, телефануючы рэспандэнтам або праводзячы зь імі сустрэчы.

Таксама як у папярэдніх гадах, "Гэлап" выявіў, што існуе выразная сувязь паміж узроўнем заможнасьці жыцьця ў дадзенай краіне і ступеньню рэлігійнасьці яе насельнікаў.

У 10 самых бедных краінах, з валавым унутраным прадуктам (ВУП) ніжэйшым за 5 тысяч даляраў на чалавека (Банглядэш, Нігер, Емэн, Інданэзія, Маляві, Шры Ланка, Самалі, Джыбуці, Маўрытанія, Бурундзі), у сярэднім 98% насельнікаў лічыць, што рэлігія адыгрывае важную ролю ў іхнім жыцьці.

Гэты самы паказьнік для багатых краінаў, у якіх ВУП на чалавека перавышае 25 тысяч даляраў, раўняецца 47%.

Але ёсьць і заўважныя выняткі з гэтага правіла.

У ЗША, адной з самых багатых краінаў на сьвеце, ажно 65% грамадзянаў прызнае важную ролю для рэлігіі ў сваім жыцьці.

Беларусь трапіла ў дзясятку краінаў, у якіх да рэлігіі прывязваюць параўнальна найменшае значэньне. У гэтых краінах ня больш чым адна трэцяя насельнікаў надае важнае значэньне рэлігіі ў сваім жыцьці:

Эстонія

16%

Швэцыя

17%

Данія

19%

Японія

24%

Ганконг

24%

Вялікабрытанія

27%

Віетнам

30%

Францыя

30%

Расея

34%

Беларусь

34%

XS
SM
MD
LG